Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

30.07.25

Педагогі Трылесінскай сярэдняй школы расказалі пра летнюю працоўную занятасць навучэнцаў

Аздараўленне дзяцей, рамонты ў школах, забеспячэнне ўстаноў адукацыі маладымі кадрамі. Такім быў лейтматыў сустрэчы карэспандэнта "Настаўніцкай газеты" з начальнікам аддзела па адукацыі Дрыбінскага райвыканкама Інай Барсуковай

📌 Падчас дыялогу абмеркавалі апошнія дасягненні настаўнікаў і навучэнцаў раёна. Дэталёва разгледзелі пытанні пашырэння супрацоўніцтва з ВД "Педагагічная прэса", арганізацыі падпіскі на выданні медыяхолдынга.

У Кароўчынскай сярэдняй школе пазнаёміліся з педагагічнай сям'ёй Максіма і Вікторыі Аўраменка. 15 гадоў настаўнікі ідуць разам у прафесіі і па жыцці.

Педагогі Трылесінскай сярэдняй школы расказалі пра летнюю працоўную занятасць навучэнцаў. Зараз вучні тут працуюць у студатрадзе — дапамагаюць мясцоваму сельгаспрадпрыемству ва ўборцы ўраджаю і іншай дзейнасці.

▫️ У ходзе камандзіроўкі завіталі таксама ў Дрыбінскую сярэднюю школу. Тут пагутарылі з настаўнікам гісторыі Сяргеем Шамянковым і яго выхаванцам — цяпер выпускніком Раманам Пасацковым.
Хлопец выйшаў у пераможцы ўніверсітэцкай алімпіяды МДУ імя А.А.Куляшова, скарыстаўся адпаведнай прывілеяй і стаў студэнтам гэтай УВА. Прафесійную будучыню юнак вырашыў звязаць з педагогікай.

Падрабязнасці — хутка на старонках "Настаўніцкай газеты" і на партале nastgaz.by.

Раздзелы сайта